Подготовка к ЦТ по всем предметам

Белорусский государственный университет культуры и искусств

Ул. Рабкоровская, 17; Минск 220001
+ 375 (17) 222 83 71 — приемная ректора
+ 375 (17) 222 83 06 — приемная комиссия
www.buk.by
buk@buk.by — канцелярия
pk@buk.by — приемная комиссия

Краткая информация об Университете культуры и искусств

Структура універсітэта складзена зыходзячы з асноўных напрамкаў яго дзейнасці і адпавядае профілю ВНУ культуры і мастацтва. У структуру БДУ культуры і мастацтваў уваходзяць рэктарат, пяць факультэтаў (факультэт культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці, факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва, факультэт музычнага мастацтва, факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый, факультэт завочнага навучання), 20 спецыяльных і 5 агульнауніверсітэцкіх кафедраў, а таксама наступныя падраздзяленні і службы: вучэбны аддзел, аддзел тэхнічных сродкаў навучання, аспірантура, падрыхтоўчыя курсы, вучэбна-творчыя і навукова-творчыя лабараторыі, навукова-даследчы аддзел, рэдакцыйна-выдавецкі аддзел, аддзел выхаваўчай работы з моладдзю, адміністрацыйна-гаспадарчы аддзел, аддзел міжнародных сувязей, інфармацыйны цэнтр, бібліятэка, спартыўны клуб, студэнцкі клуб, лінгвістычны цэнтр і інш.

Падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй вядзецца па 16 спецыяльнасцях і 47 спецыялізацыях. Усяго ва універсітэце навучаецца каля 5000 студэнтаў на дзённай і завочнай формах навучання, у тым ліку каля 60% навучаецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Універсітэт размяшчаецца ў 2-х вучэбных карпусах — І корпус (вул. Рабкораўская, 17) і ІІ корпус (вул. Маскоўская, 18а), маюцца 2 інтэрнаты — інтэрнат №1 (вул. Рабкораўская, 15), інтэрнат № 2 (вул. Рабкораўская, 13), а таксама сталовая (вул. Рабкораўская, 17а).

Спецыяльнасці, па якіх вядзецца падрыхтоўка ў БДУ культуры і мастацтваў — “Культуралогія”, “Літаратурная работа”, “Сацыяльная работа”, “Лінгвістычнае забеспячэнне міжнародных і культурных сувязей”, “Рэжысура”, “Сацыяльная педагогіка”, “Народная творчасць”, “Дырыжыраванне”, “Харэграфічнае мастацтва”, “Мастацтва эстрады”, “Спевы”, “Бібліятэказнаўства і бібліяграфія”, “Музейная справа і ахова ГКС”, “Мастацтвазнаўства”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Духавыя інструменты”.

Ва універсітэце працуе больш за 300 выкладчыкаў, сярод якіх акадэмікі і члены-карэспандэнты, прафесары і дактары навук, дацэнты і кандыдаты навук, заслужаныя работнікі адукацыі і вышэйшай школы, заслужаныя дзеячы культуры і мастацтва, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусі.

З’яўляючыся вядучай вышэйшай навучальнай установай у нацыянальнай сістэме адукацыі ў сферы культуры і мастацтва, Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў сканцэнтраваў пад сваім дахам рэспубліканскія вучэбна-метадычныя аб’яднанні па ўсіх спецыяльнасцях культуры і мастацтва, забяспечвае экспертызу стандартаў мастацкай, культуралагічнай адукацыі ў дзяржаўных і недзяржаўных ВНУ, падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз магістратуру, аспірантуру і дактарантуру. Працуюць саветы па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый па спецыяльнасцях “бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства і кнігазнаўства”, “тэорыя, методыка і арганізацыя сацыяльна-культурнай дзейнасці”, “тэорыя і гісторыя культуры”, “тэорыя і гісторыя мастацтва”.

У структуру універсітэта як цэласнага навукова-адукацыйнага комплексу ўваходзіць філіял факультэта завочнага навучання ў г.Мазыры. Ва універсітэце, акрамя пяцігадовага тэрміну навучання, вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў у галіне культуры і мастацтва са скарочаным тэрмінам навучання на аснове дамоў з Магілёўскім бібліятэчным тэхнікумам імя А.С.Пушкіна, Мінскай лінгвістычнай гімназіяй-каледжам № 24”, Мінскім і Гродзенскім каледжамі мастацтваў.

Калектыў універсітэта — творчая супольнасць вядучых дзеячоў нацыянальнай культуры, вядомых навукоўцаў, педагогаў, маладых прадстаўнікоў інтэлектуальных і творчых сіл нашай краіны, якая імкнецца мэтанакіравана здзяйсняць праграму фіксацыі, вывучэння, захавання і трансляцыі традыцыйнай і сучаснай беларускай культуры ў самай шырокай разнастайнасці яе праяў. Добра аснашчаны камп’ютэрныя класы, спецыялізаваныя аўдыторыі, фанатэка, багатая вучэбная электронная бібліятэка, майстэрні ганчарства, саломапляцення, габелена, ткацтва, роспісу па тканіне, лозапляцення, старадаўніх беларускіх музычных інструментаў дазваляюць якасна арганізоўваць навучальны працэс, пашыраць магчымасці прафесійнага росту студэнтаў, паступовага набыцця імі навуковай і творчай сталасці. Фактычна па ўсіх спецыяльнасцях створаны цыкл бесперапыннай падрыхтоўкі спецыялістаў — ад выпускніка школы, каледжа, праз ступені студэнцтва, магістратуры, аспірантуры, дактарантуры да вышынь прафесійнага майстэрства і дасканаласці. Універсітэт з надзеяй глядзіць у будучыню. Калектыў здольны вырашаць задачы падрыхтоўкі і выхавання адукаванай і прафесійна сталай нацыянальнай інтэлігенцыі, якая будзе ўносіць свой уклад у развіццё культуры, мастацтва і навукі Беларусі.

Факультеты

  • Факультэт культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці
  • Факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва
  • Факультэт музычнага мастацтва
  • Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый
  • Факультэт завочнага навучання

Университет культуры и искусств на карте

ЭКОЛМИЛ

Последние новости